Бываюць дні, сатканыя з адных пахаў, нібы ўвесь свет можна адчуць носам, як паветра: удыхнуць і выдахнуць. А ў іншыя дні можна пачуць гром і кожны шолах сусвету. Некаторыя дні добра спрабаваць на смак, а некаторыя - навобмацак. А бываюць і такія, калі ёсць ўсё адразу. Вось, напрыклад, сёння пахне так, нібы ў адну ноч там, за халмамі, невядома адкуль, узяўся велізарны сад, і ўсё да самага далягляду так і водарыць. У паветры пахне дажджом, але на небе ні воблака. Хтосьці вось-вось зарагоча ў лесе, але пакуль там цішыня.