moZart - гэта малады фацэтны каллектыў. Гурт пачынае сваю хаду з 2005 году. За гэты час гурт перажыў шмат зменаў, як стылістычных, так і складу. За час існавання гурт шмат выступаў па краіне, прыняў удзел у адным з Басовішч. На сенняшні дзень песні гурта можна пачуць на беларусскім ФМ-радые, а таксама на розных інтэрнэт-радыестанцыях не только Беларусі, але і Рассеі і нават Амерыкі. Акрамя таго і ТВ прастора пакрысе стала пакарацца гурту. Зараз moZart грае легкую музыку, што зараджае сваей энергетыкай і бадзерасцю. У песнях гурта можна знайсці і імклівыя драйвовыя матывы і суцэльную лірыку. Тэксты песень працінаюць наскрозь празрыстыя і зусім не фармальныя вобразы. Гэта і не дзіўна, бо лідэр гурта Уладзімір Боська (аўтар кнігі "Віртуальныя запалкі") паэт са стажам. Энэргетыка, што пануе на канцэртах гурта, запаўняе ўсю залю і прымушае нават вельмі прыдзірлівага слухача падстукваць нагой у такт музыкі, а падчас павольнай кампазіцыі дастаць с кішэні запальнічку і падняць яе ўгару. Скрып