Спяваць можа кожны!
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М.К. Агінскага і С. Манюшкі, песні XXст. (асобна першай паловы і другой), каляндарна-абрадавыя песні і іншыя.
Разам з тым адбываліся сходы, прысвечаныя творчасці The Beatles; у межах нашай грамадскай ініцыятывы спявалiся таксама польскія, шведскія, габрэйскія песні.
Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Мінску, але і ў наступных гарадах: Гродна, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Вілейка.