Суполка створаная як нататны архіў будучай кнігі "Дойлідзтва Вялікай Літвы. Нарысы й нататкі". Тут прысутнічаюць гістарычныя здымкі й карціны, якія адлюстоўваюць архітэктурную спадчыну нашай краіны, а таксама аўтарскія артыкулы прысьведчаныя гэтай тэме.
Дзеля палягчэньня пошуку цікаўнай інфармацыі створаныя альбомы тэматычна прывязаныя да асобных гістарычных рэгіёнаў (Панямоньне, Паазёр'е й г.д.). Асабліва вялікія аб'екты назіраньняў, такія як буйныя гарады, таксама вынесеныя ў асобны альбом.
Мы не прывязаныя да пэўных палітычных, дзяржаўных межаў, але разглядаем выключана плошчу распаўсюду літоўскай крыві як адзіны носьбіт літоўскай культуры й сродак яе захаваньня, а таксама ейнага ўплыву.
Суполка адкрыта не нясе й не прасоўвае пэўны палітычны кірунак, але яе адміністрацыя мае сваё сьветасузіраньне, якое гатова адстойваць.
Мы заўсёды вітаем здаровую дыскусію, але за парушэньне ніжэйпамёных правілаў некаторыя асобы будуць пакараныя згодна з асабістым выракам кіраўніцтва.
ПРАВІЛЫ:
У суполцы забараняюцца...
1) Агрэсіўныя паводзіны
1.1. Абразы ўдзельнікаў і кіраўніцтва.
1.2. Пагрозы.
2) Спам.
3) Рэклама непагодненая з кіраўніцтвам.
4) Прапаганда адкрыта агрэсіўных, небясьпечных нашаму Народу ідэяў і рухаў, што могуць пагражаць Ягонаму існаваньню.
5) Прасоўваньне шкадлівых ідэяў і рухаў, якія на нашую думку схавана спрыяюць маральнаму й фізічнаму разлажэньню нашай Нацыі, такія як ультралевыя палітычныя кірункі.
Зь цягам часу правілы будуць дапаўняцца, адміністрацыя будзе паведамляць пра новаўвядзеньні, ўважна сачыце за іх зьмяненьнем.
Строгае падпарадкаваньне правалам — ёсьць прынцыповая пазыцыя кіраўніцтва, патураньні немагчымыя.