У зону абслугоўвання аўтаклуба ўваходзяць маланаселеныя і аддаленыя вёскі, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры. Сваю дзейнасць аўтаклуб ажыццяўляе з улікам культурных інтарэсаў і запросаў насельніцства. Вядзе цесную сувязь з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сельскімі і гарадскімі ўстановамі культуры, Домам рамёстваў, школамі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, фельчарска-акушэрскімі пунктамі, раённымі аддзеламі МУС і МНС, старэйшынамі вёсак, задзейнічае лепшыя калектывы раёна для арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Гэты мабільны калектыў можа ў любы час выехаць у самы аддалены куточак раёна і ладзіць канцэрты, вечарыны, абрады, мерапрыемствы на любы густ і тэматыку. Аўтаклуб працуе з рознымі катэгорыямі насельніцства. Асноўная ўвага ў рабоце надаецца састарэлым і адзінокім людзям.
тэл. 2 30 07