Мо́ладзь БНФ — мoлaдзeвaя палітычная арганізацыя з уласнай структурай, падпарадкаваная Партыі БНФ Адраджэньне. Створаная ў 2005 годзе.
Зьяўляецца моладзевай групай Партыі БНФ, гуртуе вакол сябе маладых сябраў Партыі БНФ, людзей, прыхільных да каштоўнасьцяў партыі, нацыяналізму й ідэалёгіі кансэрватызму.
Чалецтва ў арганізацыі «Moладзь БНФ» зьяўляецца aдкрытым. Любы чалавек ў веку ад 14 да 30 гадоў, які запоўніў анкету сябра Моладзі БНФ, можа стаць сябрам арганізацыі. Сяброўства ў арганізацыі можа працягвацца да 30 году, пасьля чаго (ці раней) сябра «Моладзі БНФ» мае магчымасьць стаць сябрам Партыі БНФ. У 16 гадоў сябры арганізацыі маюць магчымасьць па жаданьні ўступіць у грамадзкае аб'яднаньне БНФ «Адраджэньне», а ў 18 гадоў — у Партыю БНФ. Сябры арганізацыі «Моладзь БНФ» маюць магчымасьць прымаюць удзел вa ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ.
Кіраўнікі аддзелаў, мясцовых суполак, сябры Рады абавязкова павінныя зьяўляцца сябрамі Партыі БНФ і прымаць удзел у паседжаньнях мясцовых радаў