Гукасістэма Даб Ровар – першая беларуская даб/рэгі гукасістэма (анг. soundsystem).
Хто мы?
Звычайныя хлопцы, аб'яднаныя і апантаныя адной ідэяй. Мы тыя, каму падабаецца тлусты бас, рыфмаванае слова і адсутнасьць кампрамісаў.
Чым мы займаемся?
Выконваем (заўважце! не проста граем) рэгі музыку ва ўсіх яе адценьнях. Наш інструмэнт – гэта вежа з дрэва, шрубаў і дынамікаў.
Навошта гэта нам?
Мы верым у тое, што чалавек, які пачуе музыку рэгі на сапраўднай гукасістэме, палюбіць яе ў тысячу разоў мацней чым раней. Бо мы палюбілі...
П.С. ... а яшчэ мы аматары ровараў, як можна здагадацца з назвы нашага гуку і лягатыпа:)
Дабраслаўленьні ўсім і кожнаму асабіста!
#dubrovah #dublecture