Пошуг - гэта ініцыятыва, якая яднае самых «звычайных» пасіянарыяў, якія бачаць вакол сябе несправядлівасьць і супрацьстаяць ёй.
Мы бачым бяздумнае спажывецкае стаўленьне да прыроды і да людзей, бязьмернае ўжываньне алькаголю, тытуню і іньшых наркотыкаў. Таму лічам неабходным разарваць ланцугі самавольнага мэнтальнага рабства. Праз адукацыйныя мерапрыемствы і акцыі мы кожны раз тлумачым людзям, чаму кожны зь іх мусіць адчуць сваю адказнасьць перад жывёламі і Прыродай.
"Мы самі павінны стаць тымі зьменамі, якія жадаем убачыць у сьвеце" (Махандас Карамчанд Гандзі)