«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму сьмела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю — і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае зь недахопу інфармацыі.
Мэта конкурсу — улучыць людзей у салідарную дзейнасьць, каб яны ўбачылі, што разам можна дамагчыся выніку.
ПРАБЛЕМА зьвязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай.
Праблема грамадзка значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта і адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалягічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.
Интересы
Нет данных или скрыто
Любимые фильмы
Нет данных или скрыто
Любимая музыка
Нет данных или скрыто
Любимые телешоу
Нет данных или скрыто
Любимые книги
Нет данных или скрыто
Любимые цитаты
Нет данных или скрыто
Любимые игры
Нет данных или скрыто
О себе
НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ – 2014
Найлепшы матэрыял пра мясцовыя праблемы
Конкурс «Народны журналіст» працягваецца.
Чакаем тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
Умова: аўтар не павінен быць прафэсійным журналістам.
Намінацыі: Тэкст; Мультымэдыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт); Малады народны журналіст; Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).
Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.
Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію. На Ваша запрашэньне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе група экспэртаў.
Апошні тэрмін падачы працаў – 15 кастрычніка 2014 г.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com, праз кантактную форму на партале narodny.by ці звычайнай поштай.
Дадатковая інфармацыя: http://narodny.by/