Я - тэакрат, падтрымліваю міжнародны рух "ЗА ТЭАКРАТЫЧНЫЯ ПАРЛЯМЭНЦКІЯ РЭСПУБЛІКI"
Мэта руху - збавеньне народаў ад крызісаў (духоўнага, эканамічнага, палітычнага),тыраніяў, дыктатураў, акупацыяў, войнаў, катаклізмаў, хваробаў ды іншых пракляцьцяў і пакараньняў з прычыны непаслухмянства Богу (Біблія, Быц. 3:17).
Задача руху – навучыць народы Боскаму Слову, волі, законам, любові і Боскай мадэлі ў адносінах да грамадзтва і праводзіць па іх рэформы (Мац. 28:19-20).
Рух – ёсьць патэнцыйна самым масавым нефармальным інфармацыйна-рэфармацыйным міжнародным рухам, бо:
- болей за мільярд хрысьціянаў (660 млн каталікоў, 300 млн пратэстантаў і 120 млн праваслаўных) па ўсёй зямлі прагнуць тэакратыю ў галоўнай хрысьціянскай малітве:“Войча наш! Хай прыдзе царства Тваё! Хай будзе воля Твая…” (Мац. 6:9-10). (Слова “тэакратыя” па-грэцку азначае — "Боская ўлада");
- ўсе людзі прагнуць больш бясьпечнага і справядлівага жыцьця, вызваленьня ад тыраніі манархаў і самадурства дзяржаўных чыноўнікаў, збаўленьня ад крызісаў (духоўнага, палітычнага, аканамічнага), ад акупацыяў, войнаў, хваробаў, катаклізмаў, ад іншых пракляцьцяў і пакараньняў, якія народы заслужылі па прычыне непаслушэнства Богу;
- гэты рух – нефармальны, які не абцяжарвае ягоных сябраў партыйным бюракратызмам і жорсткай дысцыплінай, расколамі і змаганьнем за партыйныя пасады, зьмяншае рызыку перасьледу ягоных ўдзельнікаў паганьскімі ўладамі і дае магчымасьць нават дзяржаўным чыноўнікам прыймаць удзел у руху;
- гэты рух – ідэялягічны, які грунтуецца не на чалавечых амбіцыях і срэбралюбстве, а на падмурку тэакратычнае ідэалёгіі - на Бібліі, Боскім Слове, волі, законах, любові і Боскай мадэлі грамадзтва;
- гэты рух - унівэрсальны і шматгранны, бо розныя ідэялёгіі розных палітычных плыняў часткамі ўзятыя з тэалягічна-тэакратычнай ідэалёгіі,
- гэты рух - інфармацыйна-адукацыйны, які мае задачай – зьмену паганьскага мысьленьня на тэакратычны;
- гэты рух - рэфармацыйны, які мае задачай – зьмену паганьскага ладу жыцьця на тэакратычны з правядзеньнем рэформаў па тэакратычнай мадэлі грамадзтва, якая прывядзе да гарманічных стасункаў паміж льдзьмі і з Богам і прыродай, да дабраславёнага Богам грамадзтва.
- гэты рух абвяшчаецца для правядзеньня рэформаў, а не ствараецца для атрыманьня грантаў!
Тэакратам можа быць той, хто вызнае статут - Біблію, Боскае Слова, волю, законы, любоў і Боскую мадэль грамадзтва важней за іншыя, хто стараецца будаваць у адпаведнасьці зь імі сваё жыцьцё і стасункі ў сямьі, арганізацыі, дзяржаве, з прыродай і іншымі народамі, хто выконвае абавязкі і карыстаецца правамі, якія даў Бог.
Чым больш у грамадзтве тэакратаў, тым лягчэй Богу кіраваць грамадзтвам і даваць дабраславеньні.
Рух можа і павінен аб’яднаць людзей розных палітычных, рэлігійных, ныцыянальных, узроставых і іншых сацыяльна-культурных суполкаў у імкненьні пабудаваць самую гарманічную і справядлівую мадэль грамадзтва.
Гэтага ня можа зрабіць ні водная іншая мадэль: ні манархія, ні анархія, ні нават дэмакратыя. Бо ўсе яны па сутнасьці – паганьскія, дзе кіруе ня Бог і Ягоныя законы, а грэшныя людзі і іх плоцкія жаданьні.
Дэмакратыя не павінна быць мэтай, а толькі спосабам абрання прадстаўнікоў народа ў органы ўлады, сродкам на шляху да Боскай мадэлі ідэальнага гарманічнага грамадзтва. Галоўнай умовай павінна быць - сфармаванае ў насельніцтва тэакратычнае мысьленьне. Калі народ ня мае тэакратычнага мысьленьня, тады праз дэмакратыю ды іншыя напалоўпаганьскія и паганьскія мадэлі грамадзтва да ўлады могуць прыйсьці тыраны або прадстаўнікі розных амаральных супольнасьцяў, якія пакланяюцца сваім ідалам і плоцкім жаданьням. Праз дэмакратыю могуць нават узмацніцца пракляцьці і пакараньні, бо яна дае магчымасьць распаўсюджвацца і панаваць грахоўным паганьскім ідэялёгіям, маральнай распусьце, амбіцыям, плоцкім пахатлівым жаданьням, вайсковай, імпэрскай ды іншай агрэсіі, кумірапа