Амаль кожны з нас
Трошкi звар'яцелы.
Толькi у нашым затурканым жыццi
Мы не зауважаем гэтага.
Затое, сустрэушы сапрауднага вар'ята,
Асаблива такога,
Якi любiць вытыркацца
З нашага будзенна-шэрага асяродку
Адметным голасам
Цi нестандартными думками,
Мы iмкнемся змяшаць яго з гразей,
Цi увогуле робiм выгляд,
Што гэты чалавек для нас не icнуе.
I нiчога тут не зробiш:
Калектыунае вар'яцтва
Дужэйшае за талент
Любога гения.
З.Марозау